Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: "Гэта шантаж кіраўніка штабу маёй ініцыятыўнай групы"


Сяргей Навумчык, Прага Адразу пасьля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка, яе кіраўнік Сяргей Папкоў апынуўся ў міліцэйскім пастарунку.

Як стала вядома Радыё Свабода, пад час абмены валюты ў абменным пункце спадар Папкоў быў абвінавачаны ў тым, што ў яго нібыта “фальшывая купюра”.

Гэты інцыдэнт пракамэнтаваў Зянон Пазьняк:

(Пазьняк: ) “Гэта – заканамернасьць. Гэта шантаж кіраўніка штабу маёй ініцыятыўнай групы. Гэтым яны хочуць перашкодзіць збору подпісаў. Гэта цярпець ня можна, я лічу, трэба зьвяртацца ў пракуратуру і выводзіць на "чыстую ваду". Бо інакш гэта будзе прадаўжацца. Гэта ёсьць подлы шантаж, і я думаю, што ёсьць нават сувязь зь міліцыяй у гэтым разе. Яны яму сказалі – "Так што будзем рабіць, дамаўляцца ці выклікаць міліцыю?" – ён сказаў выклікаць міліцыю. Але сутнасьць у тым, што купюру маглі падмяніць”.
XS
SM
MD
LG