Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне “Свабоды”: ці ёсьць у Беларусі антысэмітызм?


Альгерд Невяроўскі, Менск Ці даводзілася вам у штодзённым жыцьці сутыкацца з праявамі антысэмітызму? Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Ці даводзілася вам сутыкацца з праявамі антысэмітызму ў Беларусі?”

(Спадар: ) “Антысэмітызму? Відаць, не. Я думаю, што ў нас у Беларусі людзі занятыя сваімі клопатамі. Зарабляньнем грошай, бізнэсам, сям’ёй. Беларусь ад антысэмітызму вызваленая. У людзей ёсьць свае клопаты і свае справы”.

(Спадарыня: ) “Не, я чалавек інтэрнацыянальны, і мае сябры — людзі розных нацыянальнасьцяў. Людзі проста ўзбагачаюцца, ад адной нацыянальнасьці бяруць адно, ад іншай — другое”.

(Дзяўчына: ) “Наўпрост — не. Чула, што падчас прыёму на працу, падчас паступленьня ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Але сама не сутыкалася”.

(Дзяўчына: ) “Не сустракала. Можа, у асобных людзей і ёсьць нейкая нянавісьць, але не ў вялікіх маштабах”.

(Спадарыня: ) “Ня ведаю такога, я не сутыкалася”.

(Спадар: ) “Не, асабіста не сутыкаўся. Як і паўсюль — габрэі, відаць, лічацца людзьмі асаблівага роду. Але яўнага антысэмітызму няма”.

(Хлопец: ) “Не даводзілася. Антысэмітызм, можа, недзе і існуе”.

(Дзяўчына: ) “Мне сутыкацца не даводзілася, і мне цяжка адказаць на вашае пытаньне”.

(Спадарыня: ) “Я толькі чула пра антысэмітызм, але не сутыкалася”.

(Спадар: ) “Так, і неаднаразова. Я сам габрэй напалову, у мяне тата габрэй. І ў дзяцінстве, у школе, гэта хутчэй быў побытавы антысэмітызм, але ён прысутнічаў”.

(Дзяўчына: ) “Чула ня вельмі добрыя водгукі пра гэты народ”.

(Хлопец: ) “Цяпер мне не даводзілася сустракацца з праявамі антысэмітызму, бо я жыву ў Менску толькі тры месяцы”.

(Спадар: ) “Я не сустракаў”.
XS
SM
MD
LG