Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ўзяла тлумачэньні ў дэпутата наконт бюлетэня


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча і дэпутата Мастоўскага раённага Савету Алеся Зарэмбюка ў міліцыі ўзялі тлумачэньні адносна бюлетэня “Мастоўская праўда”.

Пасьля сэсіі райсавету да Зарэмбюка падышоў міліцыянт і запрасіў у РАУС. Там дэпутату паказалі ліст з абласной управы ідэалягічнай работы, у якім гаворыцца, што бюлетэнь “Мастоўская праўда” з накладам 299 асобнікам не патрабуе рэгістрацыі як сродак масавай інфармацыі, аднак ён выдадзены з парушэньнем заканадаўства, паколькі ў ім не ўказаны нумары ліцэнзіі і замовы на друк, а таксама месца друку.

У сваіх тлумачэньнях Алесь Зарэмбюк заявіў, што ня мае дачыненьня да выданьня і друку бюлетэня.
XS
SM
MD
LG