Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Створаны цыкль перадачаў “Пакуль ня позна”, уведзены новыя рубрыкі “П’янству — бой”, “Вораг у бутэльцы”.


Зьміцер Падбярэскі, Менск Беларуская прэса розных гадоў за 27 сьнежня

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год:

“Увага! Віцебскі цэнтральны рэстаран (в. “Правды”) арганізуе 31 снежня 1935 г. у 10 гадз. вечара сустрэчу Новага года. З 10 гадзін вечара вялікі выбар рознастайных гарачых і халодных блюд. Багаты асартымент кандзіцерскіх і гастранамічных вырабаў. Узмоцнены склад джаз-ансамбля з удзелам спевака з 10 гадзін вечара да 4 гадзін раніцы. Новыя Заходне-еўрапейскія танцы. Бой конфеці, серпанцін. Вялікі аукцыён. Запіс на столікі, кабінкі і габінеты — у канторы рэстарана штодзённа з 10 гадзін раніцы да 12 гадзін ночы”.

“Знамя юности”, 1985 год. З пасяджэньня рэспубліканскай камісіі ў справе барацьбы з п’янствам:

“На пасяджэньні прааналізавана таксама работа Мінкультуры БССР і Дзяржтэлерадыё БССР у справе арганізацыі антыалькагольнай кампаніі… У рэпэртуар прафэсійных тэатральна-канцэртных і самадзейных калектываў уключаны літаратурна-драматычныя і музычныя творы, якія раскрываюць сацыяльную і маральную шкоду п’янства, прапагандуюць сацыялістычны лад жыцьця… Актывізавалася ўкараненьне новых абрадаў… Створаны цыкль перадачаў “Пакуль ня позна”, уведзены новыя рубрыкі “П’янству — бой”, “Цьвярозасьць — норма жыцьця”, “Вораг у бутэльцы”.

“Имя”, 1995 год. Аляксандар Лукашэнка пра новую сымболіку:

“Я прапанаваў вярнуцца ў асноўным да той сымболікі, якая ў нас некалі была, зь невялікім зьмяненьнем, якое сымбалізавала адзінства рабочай клясы і сялянства. У нас зьявіўся вялікі слой інтэлігенцыі, у нас зьявілася шмат прадпрымальнікаў. То бок гэта ўжо — серп і молат — састарэла… Той зялёны, чырвона-зялёны сьцяг, які сымбалізуе зялёную нашу рэспубліку, і той узор беларускі, як бы мы яго ні клялі, як бы ён некаму не падабаўся — гэта наш беларускі ўзор, арнамэнт на нашым сьцягу, па якім беларусаў заўсёды пазнавалі”.
XS
SM
MD
LG