Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У берасьцейскай абласной выбарчай камісіі апазыцыі няма


Радыё Свабода Ніводзін з прадстаўнікоў апазыцыйнай партыі альбо праваабарончай арганізацыі Берасьцейшчыны ня трапіў у склад абласной камісіі па выбарах прэзыдэнта Беларусі

У камісію увайшлі 13 чалавек, сярод якіх супрацоўнікі аблвыканкаму, абласнога Савету дэпутатаў, а таксама вылучэнцы Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, вэтэранаў вайны ў Аўганістане, БРСМ, Беларускага саюзу жанчын і Камуністычнай партыі Беларусі.

Паводле афіцыйных зьвестак, пяць чалавек трапілі ў склад абласной камісіі “шляхам падачы заявы” ад асобных грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG