Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Шэйман падаў у адстаўку


RFL/RL Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Віктар Шэйман падаў заяву аб вызваленьні з займаемай пасады. Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Шэйман узначальвае ініцыятыўную групу па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку. Беларускае заканадаўства забараняе кандыдату выкарыстоўваць працу асобаў, якія “знаходзяцца з службовай альбо іншай залежнасьці ад кандыдата ў прэзыдэнты”. Як адзначыла Ярмошына, у такіх выпадках грамадзяне павінны браць адпачынак на час выбарчай кампаніі. “Што ж тычыцца Віктара Ўладзімеравіча, то ён сыходзіць не проста ў адпачынак, ён сыходзіць з пасады», -- паведаміла Ярмошына. Такім чынам, Віктар Шэйман будзе кіраваць ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі як грамадзкі дзеяч.
XS
SM
MD
LG