Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаўскі сьвятар сёньня мусіць ад’ехаць з Беларусі


Міхал Стэльмак, Барысаў Беларусь сёньня зьбіраецца пакінуць пробашч барысаўскай каталіцкай парафіі Сыходжаньня Сьвятога Духу айцец Робэрт Кшывіцкі. Каталіцкаму сьвятару, які зьяўляецца грамадзянінам Польшчы, адмоўлена ў падаўжэньнi беларускай вiзы на 2006 год.

Айцец Робэрт пражыў у Беларусі больш як дзесяць гадоў. Яго казаньні ў барысаўскім касьцёле зьбіралі шмат вернікаў, сьвятар браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці горада. У Барысаве айцец Робэрт сустракаўся зь мясцовай дэмакратычнай моладзьдзю, зь некаторымі апазыцыйнымі дзеячамі, у прыватнасьці Аляксандрам Мілінкевічам і Анатолем Лябедзькам. На думку сьвятара, гэта й спрычынілася да рашэньня беларускіх уладаў адмовіць яму ў далейшым знаходжаньні ў краіне.
XS
SM
MD
LG