Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Борыс: "Ім не ўдалося навязаць нам міжнацыянальную варажнечу"


Валер Каліноўскі, Менск Якую падзею 2005 году вы лічыце найважнейшай? Чаго чакаеце ад новага году? На пытаньні “Свабоды” адказвае не прызнаная ўладамі старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс

(Борыс: ) “Адыходзячы год быў годам выпрабаваньняў ня толькі для палякаў, якія выказалі сваю грамадзянскую пазыцыю, і іх не ўдалося застрашыць і зьнішчыць. Гэта быў таксама год, які паказаў, што нам, палякам, якія тут жывуць, неабыякавая сытуацыя, у якой знаходзіцца Беларусь. І тое, што нам хацелі навязаць міжнацыянальную варажнечу, гэта не ўдалося. Таму мы вельмі ўдзячныя ўсім людзям і Беларусі й сьвету, тым беларусам, якія нас падтрымалі ў гэтую цяжкую хвіліну і выказалі салідарнасьць.

І хацелася б, каб наступны год быў крыху лепшым. Хаця я рэалістка і ня думаю, што вось гэта ўсё так зьменіцца на лепшае. Але заўсёды чалавек жадае лепшага. І я жадаю гэтага ўсім грамадзянам Беларусі: свабоды, незалежнасьці, мажлівасьці адстойваць свае правы”.
XS
SM
MD
LG