Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкая суполка ТБМ павіншавала мясцовую “вэртыкаль”


Радыё Свабода Наваполацкая суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны павіншавала з Калядамі і Новым годам кіраўніцтва мясцовай “вэртыкалі”, дырэктараў буйных гарадзкіх прадпрыемстваў, а таксама кіраўнікоў сфэры адукацыі і культуры

Усім ім былі высланыя прыгожыя беларускія паштоўкі зь віншаваньнямі й падзякаю “за дапамогу і падтрымку беларушчыны”. Праўда, самі ТБМаўцы разглядаюць такую падзяку як аванс на будучыню, бо насамрэч беларуская мова і нацыянальная культура ў горадзе знаходзяцца ў заняпадзе. Сьведчаньне таму: ліквідацыя ў школах беларускіх клясаў, адсутнасьць беларускай мовы ў СМІ і вулічнай рэкляме.
XS
SM
MD
LG