Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску незалежную прэсу прадае Дзед Мароз (фота)


Радыё Свабода, Віцебск Ролю гэтага сьвяточнага пэрсанажа ад сёньняшняга дня ўзяў сабе вядомы апазыцыянэр Барыс Хамайда. Падперазаўшыся вышываным пасам і ўзяўшы кій з шыльдачкай “Віншую з Калядамі”, спадар Хамайда каля дома №28 па вуліцы Леніна распаўсюджвае “Народную Волю”, часопіс “АRCHE” ды іншыя недзяржаўныя выданьні. А самым маленькім мінакам – віцебскай дзятве – ён раздае цукеркі і каляндарыкі з раскладам Радыё Свабода.

(Хамайда: ) “Дзеткам раздаю цукеркі, каляндарыкі “Свабоды”. Шмат ужо раздаў каляндарыкаў – асабліва, калі дзеці паўзь мяне ходзяць на спэктаклі ў тэатар імя Якуба Коласа, ідуць цэлымі клясамі. Яны цікавяцца, пытаюцца, ці я сапраўдны Дзед Мароз? Я кажу, што самы сапраўдны. Дзеці гавораць тады, а якія іншыя Дзяды Марозы? У іх бароды – адказваю, прыклееныя, а ў мяне свая, можаце нават пакратаць і паторгаць!

Я зьбіраюся тут стаяць гэты тыдзень, да Новага году, і яшчэ тыдзень пасьля – да праваслаўных Калядаў. А вунь, дарэчы, ужо й міліцыя пад’ехала!”

Як патлумачылі міліцыянты, ім загадалі праверыць “сыгнал” грамадзянаў пра тое, што ў цэнтры горада праходзіць нейкая несанкцыянаваная акцыя. Супрацоўнікі міліцыі ўважліва агледзелі спадара Хамайду, а таксама сяброў КХП БНФ Уладзімера Плешчанку і Аляксандра Салаўяна, што стаялі побач. Параіліся з кімсьці па тэлефоне і гэтым разам ад’ехалі, пакінуўшы на месцы і Дзеда Мароза, і партыйцаў зь бел-чырвона-белым сьцяжком.

Dzied maroz in Vitsiebsk
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG