Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Збор подпісаў пачнецца 29 сьнежня і працягнецца да 27 студзеня


Валер Каліноўскі, Менск Цэнтравыбаркам апублікаваў тлумачэньне палажэньняў Выбарчага кодэксу наконт збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта на выбарах 19 сакавіка 2006 году.

ЦВК пастанавіў, што подпісы могуць зьбіраць толькі сябры ініцыятыўных групаў адпаведных кандыдатаў з 29 сьнежня да 27 студзеня ўключна. Сябар ініцыятыўнай групы мусіць прад’яўляць выбаршчыкам пасьведчаньне, якое выдала ЦВК. Выбаршчык можа ставіць подпісы за некалькі кандыдатураў, але толькі адзін раз — за адну і тую ж асобу.

Падчас збору подпісаў сябры ініцыятыўнай групы маюць права даваць для азнаямленьня, але не раздаваць выбаршчыкам інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатаў, за якіх зьбіраюцца подпісы. Падпісныя лісты трэба здаць да 27 студзеня ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG