Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як польскія палітыкі сьвяткуюць Каляды


Аляксей Дзіквіцкі, Варшава У суседняй Польшчы, дзе абсалютная большасьць каталікоў, традыцыі сьвяткаваньняў Калядаў захоўваліся і за савецкім часам. Польскія палітыкі актыўна рэагуюць на падзеі ў Беларусі, часта выступаюць на нашых хвалях. Сёньня ж мы папрасілі іх расказаць, як яны сьвяткуюць Каляды.

Пра тое, як будзе адзначаць надыходзячыя сьвяты Радыё Свабода гаворыць былы прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса.

(Валэнса: ) “Я традыцыяналіст, таму сьвяты буду адзначаць, як заўсёды, традыцыйна. Сьвяточны стол у дзень перад Раством Хрыстовым – разам з усёй сям’ёй, пойдзем у касьцёл. Я веруючы чалавек, і таму для мяне гэтыя сьвяты маюць вялікае значэньне. На другі дзень будзем хадзіць у госьці да сяброў ці яны да нас, крыху тэлебачаньне пагляджу – вось так і буду адзначаць”.

Для кіраўніка Дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах Беларусі Богдана Кліха Каляды гэта сьвята выключна хатняе, якое ён праводзіць толькі з найбольш блізкімі людзьмі.

(Кліх: ) “Для мяне сьвята Раства - гэта рэч выключна прыватная. Сьвяточныя дні праходзяць з сям’ёй, зь найбольш блізкімі мне людзьмі. Увогуле Каляды, гэта сьвята сямейнае, цёплае і ўтульнае. Гэта такая традыцыя, якой застаесься яшчэ мацней адданы, калі выходзіш у палітыку, грамадзкае жыцьцё, калі цябе ведаюць шмат людзей і часу на блізкіх вельмі мала”.

Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі.

(Сарыюш-Вольскі: ) “Сьвяты гэта час вяртаньня дадому. Я шмат гадоў сьвяткую Каляды толькі з сям’ёй. Будзе ёлка, вігілійная вячэра і хвіліна развагі над тым, куды мы ідзем”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG