Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Вайтовіч: “Я пазыцыяную сябе як апанэнт Лукашэнкі”


Валер Каліноўскі, Менск Акадэмік Аляксандар Вайтовіч сфармаваў ініцыятыўную групу ў складзе 1314 чалавек. Яе ўзначаліў прарэктар закрытага ўладамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Валеры Дунаеў.

Зьяўленьне былога сьпікера Савету Рэспублікі Аляксандра Вайтовіча ў Цэнтрвыбаркаме з уласнымі сьпісамі ініцыятыўнай групы было ўспрынятае як пэўнага роду сэнсацыя, бо цягам тыдня пасьля абвяшчэньня прэзыдэнцкіх выбараў ён старанна хаваў свае амбіцыі, казаў, што ня мае патрэбных рэсурсаў для хуткага разгортваньня кампаніі.

Цяпер спадар Вайтовіч мяркуе, што 1300 чалавек зь ягонай ініцыятыўнай групы змогуць сабраць сто тысячаў подпісаў, неабходных для рэгістрацыі яго ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Пры гэтым ён не выключае, што ў яго могуць узьнікнуць цяжкасьці пад час рэгістрацыі.

(Вайтовіч: ) “Як досьвед мінулых выбараў паказвае, што губляюцца галасы, губляюцца запісы аб тым, што подпісы здадзеныя. Многа чаго адбываецца незразумелага”.

Пра сваю перадвыбарчую пазыцыю акадэмік Вайтовіч заявіў наступнае:

(Вайтовіч: ) “Я пазыцыяную сябе менавіта як апанэнт Лукашэнкі”.



Пры гэтым спадар Вайтовіч зазначыў, што гатовы да супрацоўніцтва зь іншымі апазыцыйнымі кандыдатамі:

(Вайтовіч: ) “Калі яны пагодзяцца, то я згодны каардынаваць дзеяньні зь Мілінкевічам, Казуліным, Фраловым. Калі яны пагодзяцца з гэтым, я згодны”.

Аднак адмаўляцца ад уласнай кампаніі на чыюсьці карысьць спадар Вайтовіч не гатовы. Пры гэтым ён не выключае, што, магчыма, ужо пасьля збору подпісаў і рэгістрацыі кандыдатаў удасца пакінуць адну кандыдатуру ад апазыцыі – шляхам перамоваў у самой апазыцыі.

Акрамя таго спадар Вайтовіч зазначыў, што ён не падтрымлівае прапановы байкоту будучых прэзыдэнцкіх выбараў.

(Вайтовіч: ) “Я б не гаварыў сёньня пра тыя крокі ці пра тыя захады, якія могуць быць ўжытыя ў працэсе кампаніі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG