Расея хоча падняць цану на газ, які яна пастаўляе Ўкраіне. Але ў Кіева ёсьць важкі аргумэнт: газаправод, які праходзіць па яе тэрыторыі, забясьпечвае палівам амаль усю Эўропу.
Перамовы, якія дзевяць месяцаў адбываліся паміж расейскім гігантам “Газпромам” і яго ўкраінскім аналягам “Нафтагазам” адносна цаны на газ ня мелі посьпеху. І чым бліжэй да 1 студзеня перамовы станавіліся ўсё болей палітызаванымі.. Праз год пасьля “Аранжавай рэвалюцыі” Ўкраіна ўступіла ў новую фазу супрацьстаяньня з Расеяй – у палітычна камэрцыйны канфлікт, у якім у якасьці зброі выкарыстоўваецца газ. Ня мелі плёну ні тэлефонная размова прэзыдэнтаў Пуціна і Юшчанкі, ні сустрэча двух прэм’ераў.
Уплывовая брытанская газэта “Файнэншл Таймс”, піша, што Расея ўсё больш настойліва выкарыстоўвае свае гіганцкія рэзэрвы прыроднага газу і нафты ў якасьці палітычнага аргумэнту.
Раней “Газпром” прадаваў газ па ільготнай цане ўсім былым рэспублікам СССР і тым самым трымала іх пад сваім уплывам. Цяпер, калі гэтыя краіны сталі абіраць шлях у Эўропу, газ і нафта сталі своеасаблівай зброяй у размове зь імі. Адносна розных краінаў праводзіцца і розная палітыка. Былі ў два разы павышаныя цэны для Грузіі і Малдовы, якія ў сваёй палітыцы пачалі пазіраць на Захад. Ляяльная ж да Масквы Беларусь, – піша “Файнэншл Таймс”, – будзе атрымліваць газ па старой цане. А з Украіны, якая выйшла з-пад уплыву Масквы, запатрабавалі плаціць болей як у 4 разы за першапачатковы тарыф – па 220 даляраў за 1000 кубамэтраў.
Кіеў разумее, што эканоміка можа ня вытрымаць такога рэзкага павышэньня цаны. І, натуральна, шукае адпаведны адказ Расеі. Так, прэзыдэнт Віктар Юшчанка ўжо прапанаваў падняць для Расеі цану за арэнду чарнаморскіх партоў.
(Юшчанка: ) “Мы пачынаем асэнсоўваць, што нашы эканамічныя адносіны з Расеяй павінны адпавядаць міжнародным стандартам, эўрапейскім стандартам. І калі гаварыць пра фінансавыя аспэкты лізінгу Расеяй украінскіх партоў і тэрыторыі і пра часовую дысьлякацыю расейскіх ваенна-марскіх сілаў у Севастопалі, дык трэба гаварыць і пра аналягічны жорсткі падыход з нашага боку”.
Сярод прапановаў Украіны – расьцягнуць павышэньне цаны на газ на пяць гадоў, а таксама перадаць спрэчку ў міжнародны арбітражны суд. Аднак, Масква не саступае.
Тым ня меней, газэта “Файнэншл Таймс” прагназуе, што Масква і Кіеў ўсё ж ня пойдуць на крайняе абвастрэньне сытуацыі, бо гэта паставіць пад пагрозу пастаўкі газу ў Эўропу. На думку заходніх аналітыкаў, у канфлікт можа ўмяшацца трэці зацікаўлены бок – Брусэль, які і сыграе вырашальную ролю.