Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У БССР культывуецца ў асноўным два нізкарослыя гатункі махоркі “чорная курчавая” і “прымакоўка”.


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Комуніст”, 1935 год:

“У БССР культывуецца ў асноўным два нізкарослыя гатункі махоркі “чорная курчавая” і “прымакоўка”. У будучым годзе ў вопытным парадку будзе высявацца высокарослая зялёная махорка і іншыя гатункі. Пад махорку адводзіцца 4 тысячы гектараў… Замест 28 раёнаў, махорка будзе высявацца ў калгасах 21 раёна. Мінімальная плошча засеву махоркі для калгаса ўстаноўлена Наркамземам у 5 гектараў, замест 0,5 гектара… Многія калгасы сёлета ад гектара махоркі атрымалі больш як па 3.000 рублёў прыбытку”.

“Вечерний Минск”, 1975 год. Ліст у рэдакцыю:

“Паважаная рэдакцыя! Да цябе зьвяртаюцца жыхары дому №36 па вуліцы Карла Маркса. Наш дом пабудаваны ў 1956 годзе… І ўсе гэтыя гады, зь нязначнымі шчасьлівымі перапынкамі, жыхары пятага, чацьвертага, а часам і ніжніх паверхаў цэлымі суткамі пазбаўленыя магчымасьці карыстацца вадой, паколькі яе няма… Вельмі просім дапамагчы, каб у нашым доме вада была заўсёды, і вызваліць нас ад гэтых пакутаў. Я.Брыль, І.Грамовіч, У.Караткевіч, І.Навуменка, Н.Гілевіч, В.Вітка, усяго 23 подпісы”.

“Советская Белоруссия”, 1995 год. Аляксандар Дабравольскі адказвае на пытаньне К.Дубінскай “Ці можаце вы ўявіць сябе гадоў праз, скажам, пяць?”:

“На шчасьце ці на жаль, але я ня стаўлю перад сабой высокіх мэтаў у амэрыканскім “стылі” — зрабіцца дырэктарам, міністрам, прэзыдэнтам. Мне проста хочацца, каб маё ўяўленьне пра тое, якім мусіць быць грамадзтва, рэалізавалася. Але і навязваць уласных ідэяў я не зьбіраюся. Ідэалёгія нашай партыі будуецца на гэтым жа — правы чалавека першасныя, інтарэсы дзяржавы, нацыі — другасныя. Любая гвалтоўная спроба зьмяніць сутнасьць чалавека суправаджаецца заўсёды крывёй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG