Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі экспэрт: абарона Лукашэнкі слабее


Паўло Зуб''юк Уладзімер Палахала, вядомы ўкраінскі палітоляг, кандыдат у дэпутаты ад Блёка Юліі Цімашэнкі выказаў сваё меркаваньне пра беларускую сытуацыю напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

(Палахала: ) “У рэжыму Лукашэнкі пакуль што атрымліваецца выстаўляць пэўныя рэдуты абароны супраць магчымых праяваў грамадзкага незадавальненьня. Але яны слабеюць. Я не лічу, што перамога дэмакратычнае практыкі і дэмакратычна-арыентаванае эліты адбудзецца бліжэйшым часам, але я не выключаю таго, што працэсы гэтыя могуць быць больш інтэнсіўнымі праз два-тры, максымум чатыры гады. Шмат чаго залежыць ад таго, ці атрымаецца апазыцыі праявіць сябе пад час выбарчае кампаніі 2006 году.

Ёсьць і пэўны ўплыў Аранжавае рэвалюцыі. Ён не зьяўляецца істотным, але ў усякім выпадку, прыклад таго, што грамадзяне могуць абараняць свае правы, я лічу, адбіўся калі не ў масавай, то ў вельмі шырокай сьвядомасьці.

Такім чынам, Беларусь сёньня знаходзіцца ў сытуацыі, калі можна прагназаваць розныя альтэрнатывы грамадзкага разьвіцьця, і я не пагаджуся з тымі палітолягамі, якія лічаць, што мінулы год стаўся годам аўтарытарызму. Аўтарытарызм у Беларусі слабее”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG