Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Лявонаў заклікае байкатаваць прэзыдэнцкія выбары


Алесь Дашчынскі, Менск Колішні міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў заклікае байкатаваць прэзыдэнцкую выбарчую кампанію. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію нашаму карэспандэнту.

(Лявонаў: ) “Я за тое, каб яе байкатаваць і ня ўдзельнічаць. Няма кампаніі. Няма ўмоваў, каб былі выбары, каб была нейкая магчымасьць дыскусіі. Таму гэта фарс усё. Кампанія адна: як замест таго, каб абвясьціць сябе нейкім кіраўніком надоўга альбо назаўсёды, правесьці нейкую кампанію і назваць яе выбарамі. Выбараў жа ня будзе, мы ж ня будзем мець права выбару. Таму, якія гэта выбары? Гэта фарс. У фарсах удзельнічаць я ніколі не зьбіраюся”.

Нагадаем, два дні таму экс-міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч і кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук выступілі з супольнай заявай, у якой яны адмовіліся ад удзелу ў выбарах. Тры палітыкі заяўляюць, што ў Беларусі выбарчая сыстэма пераўтвораная ў “інструмэнт утрыманьня ўлады ў руках Лукашэнкі і ягонага атачэньня”. Яны робяць выснову, што няма роўных умоваў для ўдзелу ў выбарах, а шлях да “фабрыкацыі вынікаў галасаваньня на карысьць Аляксандра Лукашэнкі” адкрыты. Акрамя таго, яны ставяць пад сумнеў вынікі леташняга рэфэрэндуму і называюць спробы Аляксандра Лукашэнкі трэці раз удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах “узурпацыяй улады”, таму і адмаўляюцца сваім удзелам легітымізаваць гэта.
XS
SM
MD
LG