Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Чэхіі абвяргае заявы БТ


Радыё Свабода Пасольства Чэхіі выступіла сёньня з заяваю, у якой зьняпраўдзіла інфармацыю, пададзеную 18 сьнежня ў праграме Беларускага тэлебачаньня “Ў цэнтры ўвагі”.

Як зазначана ў заяве, журналісты БТ “у дыскрымінацыйным тоне накінуліся на працу консульскага аддзелу пасольства Чэхіі, а таксама на консульскія аддзелы іншых пасольстваў краін Эўрапейскага Зьвязу”.

“Мы катэгарычна не прымаем агучанага па Беларускім тэлебачаньні цьверджаньня, што для атрыманьня візаў заяўнікі павінны ўдзельнічаць у мітынгах апазыцыі”, – падкрэсьліваецца ў заяве чэскага пасольства.

“Прапагандысцкія рэпартажы, не ўгрунтаваныя на рэальных фактах, адбіваюцца на чэска-беларускіх дачыненьнях і, безумоўна, не спрыяюць іх паляпшэньню”, – лічаць чэскія дыпляматы.

Раней інфармацыю, якая прагучала ў згаданай праграме БТ, зьняпраўдзілі пасольствы Нямеччыны, Францыі й Вялікай Брытаніі.
XS
SM
MD
LG