Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск будзе накіраваны новы польскі амбасадар


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве адбылася дыскусія ў справе мінулага і будучыні польскай замежнай палітыкі, у якой ўзялі ўдзел чацьвёра былых міністраў замежных справаў Польшчы, а таксама цяперашні кіраўнік МЗС гэтай краіны Стэфан Мэлер, які заявіў нашаму карэспандэнту, што ў хуткім часе ў Менск будзе накіраваны новы польскі амбасадар. Пра месца Беларусі ў замежнай палітыцы Польшчы як яго бачаць удзельнікі сустрэчы, расказвае наш варшаўскі карэспандэнт.

Абмяркоўваючы ўсходні накірунак польскай замежнай палітыкі, удзельнікі сустрэчы гаварылі пераважна пра дапамогу Ўкраіне ў далейшай інтэграцыі ў заходнія структуры, у тым ліку ў НАТО, а таксама пра складаныя дачыненьні з Расеяй, якія цягам апошніх 16 гадоў польскай незалежнасьці так і не атрымалася зрабіць прыязнымі.

Што тычыцца Беларусі, дык усе выступоўцы былі згодныя з тым, што трэба падтрымліваць тую частку беларускага грамадзтва, якая хоча дэмакратычных пераменаў у сваёй краіне. Аднак адчувалася, што канкрэтных рэцэптаў на польскую палітыку што да Беларусі, цягам апошніх гадоў выпрацаваць Варшаве не ўдалося, ці прынамсі пра тое, што такая палітыка ўжо выпрацаваная, не гаворыцца адкрыта.

Былы сьпікер польскага Сэнату Лёнгін Пастусяк:

(Пастусяк: ) “Што да Беларусі дык мы маем сур’ёзную дылему, што да стратэгіі – ці ізаляваць Менск, ці спрабаваць уцягнуць у агульнаэўрапейскія працэсы. На маю думку ў цяперашняй сытуацыі трэба выкарыстаць гэтак званую канцэпцыю “сэлектыўных кантактаў”, гэта значыць санкцыі супраць тых, хто адказны за ўсе нэгатыўныя моманты – я маю на ўвазе Лукашэнку і ягонае бліжэйшае атачэньне, але ахвярай ізаляцыі ня можа быць беларускае грамадзтва”.

Між тым былы мінсітар замежных справаў Польшчы а цяпер дэпутат Эўрапарлямэнту Браніслаў Герэмак заявіў нашаму радыё, што ў справе Беларусі эфэкт прыносяць перадусім высілкі польскай дыпляматыі і эўрадэпутатў на міжнароднай арэне.

(Герэмак: ) “Ад усяго сэрца я і ня толькі я, але шмат іншых палякаў, гатовыя дапамагчы, у тым ліку далейшай працай на міжнароднай арэне, каб у наступных выбарах перамог адзіны кандыдат – кандыдат, які кажа пра дэмакратычную будучыню Беларусі”.

У сваю чаргу цяперашні міністар замежных справаў Польшчы Стэфан Мэлер на пытаньне Радыё Свабода, чаму Варшава не накіроўвае ў Менск новага амбасадара, адказаў наступным чынам:

(Мэлер: ) “У хуткім часе гэта будзе зроблена. У нас ёсьць ужо кандыдатура, я не магу пакуль назваць хто гэта, але амбасадар будзе вельмі хутка”.

Стэфан Мэлер заявіў таксама, што ў часе сустрэчы ў Вашынгтоне асабіста з дязржсакратаром ЗША Кандалізай Райс, пра Беларусь гаворкі не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG