Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“З польскага пункту гледжаньня самым горшым варыянтам было б стварэньне новага СССР"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі "Віцебскі пролетарый”, 1935 год. Да пачатку ўсесаюзнага перапісу жывёлы:

“Варта тут напомніць некаторыя прыклады з чэрвеньскага ўчоту жывёлы, калі ў спешцы, без папярэдняй масава-растлумачальнай работы быў дапушчан рад грубых промахаў. У Шумнянскім сельсовеце не была ўлічана цэлая вёска Ніжнія Цялятнікі. У калгасе “Звязда”, Сялюцкага сельсовета, не ўлічана больш 20 авец… Аднаасобнік Гушчанка Сяргей (Рудакі) захаваў ад учоту парасёнка, гадавога цялёнка, авечку і двое ягнят. Калгаснік Ясонаў Павел з калгаса імя Кірава, Старасельскага сельсовета, утаіў ад перапісу цялёнка. Усе гэтыя мінулыя промахі трэба зараз моцна ўлічыць”.

“Сталинская молодежь”, 1955 год:

“Каля гэтага стэнду ў цэнтральным гарадзкім сквэры Менску ў любы час дня можна ўбачыць натоўп гледачоў. Яркія, маляўнічыя карыкатуры, якія хвошчуць хуліганаў, спэкулянтаў і п’яніцаў, фатаздымкі скандалістаў міжволі прыцягваюць увагу мінакоў… Першы выпуск баявога нумару камсамольскай сатыры, выдадзены з ініцыятывы гарадзкога камітэту камсамолу, зь цікавасьцю сустрэты жыхарамі Менску. Фактамі для першага нумару паслужылі матэрыялы камсамольскага рэйду па гандлёвых арганізацыях Менску і агульнагарадзкіх рэйдаў па барацьбе з хуліганствам”.

“Свабода”, 1995 год. З газэты “Rzeczpospolita” выказваньне журналіста Пятра Касьціньскага:

“З польскага пункту гледжаньня самым горшым варыянтам было б стварэньне новага СССР. Безумоўна, найлепшы варыянт гэта — незалежная Беларусь. Захаваньня свабоднай незалежнай Беларусі хочуць дэмакраты. Аднак сёньня не яны кіруюць у Беларусі. Сыходзячы з гэтага неабходна, ня ўмешваючыся ва ўнутраныя справы нашага суседа, падтрымаць дэмакратаў, адначасова падтрымліваючы незалежнасьць Беларусі такой, якая яна ёсьць. З надзеяй на тое, што дэмакратыя прыйдзе пазьней”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG