Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лятарэя “грын-кард” можа быць адмененая ЗША ў 2006 годзе


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Палата Прадстаўнікоў ЗША прыняла законапраект, які мяняе некаторыя палажэньні Закону пра іміграцыю і грамядзянства. У прыватнасьці, прапануецца зьмяніць форму адказнасьці за нелегальнае знаходжаньне ў ЗША з адміністрацыйнага парушэньня на крымінальнае. Для даведкі, у ЗША зараз знаходзіцца прыкладна 11 мільёнаў нелегальных імігрантаў. Таксама прапануецца адмяніць праграму іміграцыі па прынцыпе разнастайнасьці, якая таксама вядомая, як лятарэя Грын-карт.

Лятарэя Грын-карт была ўведзеная, каб збалянсаваць іміграцыю паводле нацыянальных і рэгіянальных крытэрыяў. Да ўвядзеньня квот для індывідуальных краін, існавала магчымасьць іміграцыі толькі па лініі сямейнай і працоўнай. Пачынаючы з 1995 году ЗША дазвалялі легальны прыезд на сталае жыцьцё ў краіну 50 тысячам новых імігрантаў у год.

У сакавіку сёлета, кангрэсмэн Палаты прадстаўнікоў ЗША Боб Гудлатэ вылучэў законапраект, які прапаноўваў цалкам адмяніў магчымасьць іміграцыі па праграме разнастайнасьці – гэта значыць “Грын-карту”. Пры гэтым кангрэсмэн спасылаўся на тое, што нацыянальная бясьпека надта важная, каб дазволіць адвольнасьць у іміграцыйнай палітыцы, якую нясе лятарэя.

Законапраект Гудлатэ быў далучаны асобным пунктам да большага законапраекту – Паправак да Закону пра іміграцыю і грамадзянства - і прыняты Палатай прадстаўнікоў. Цяпер гэты законапраект накіраваны на разгляд Сэнату ЗША. Калі ён будзе прыняты Сэнатам і падпісаны прэзыдэнтам у дзеяньне, палажэньне пра адмену лятарэі “Грын-кард” набудзе сілу 1 кастрычніка 2006 году.
XS
SM
MD
LG