Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цень на цень


Надзя Старавойтава, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Беларусы здаўна займаліся абменам, пра што сьведчыць легендарная рэчка Менка, на якой нібыта пабудаваны Менск. Нашыя продкі, як пісаў Вацлаў Ластоўскі, мянялі дарагі бурштын, бабровыя, куніцавыя й сабаліныя скуры на бронзавую зброю й літыя прыкрасы, на маляваныя урны й рэзаныя фігуркі. Аднак людзі мянялі й мяняюць да сёньня ня толькі тавары. Зьмяняць можна сяброўства на каханьне, сумленьне на камфорт, душэўную грацыю на паскудзтва. Апошняе – абмен далёка не раўназначны, пра такі беларус скажа: зьмяняў быка на індыка. Калі ж адбываецца роўны абмен, без прыдачы, даплаты ці іншае якое кампэнсацыі – па-беларуску скажам, што мяняемся цень на цень. Да прыкладу: “А мы цень на цень, ня гледзячы, памяняліся”, – альбо: “Памяняймася цень на цень”. Па-расейску ў такой сытуацыі кажуць: баш на баш альбо ухо на ухо.

Чаму гавораць па-беларуску цень на цень? Мажліва, таму, што цень – самая эфэмэрная субстанцыя чалавека: ніколі ня ведаеш, якую фігуру ён выкіне. Да ценю ўжо нічога не даплаціш, не дадасі. Дый паэтычнасьці ў гэтым нямала: цень на цень – выраз падкрэсьлівае любоў беларуса да абстрактных рэчаў, да так званае “лагоднае мэлянхоліі”.

Так што, мяняючы без даплаты, прыкладам, хату на хату, па-беларуску рамантычна азначым: мяняем цень на цень.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG