Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вікторыя Азарэнка – чэмпіёнка сьвету сярод юніёрак


Радыё Свабода Як паведамляе агенцтва Reuters, Міжнародная тэнісная фэдэрацыя (ITF) абвясьціла маладую беларускую тэнісістку чэмпіёнкай сьвету сярод юніёрак у 2005 годзе. Вікторыя Азарэнка стала першай беларускай, якая атрымала гэты тытул.

Нагадаем, сёлета 16-гадовая беларуска выйграла два юніёрскія турніры "вялікага шлема" – Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі і Адкрыты чэмпіянат ЗША. У адзіночных і парных выступах Вікторыя Азарэнка ў 2005 годзе паказала вынік 50:3, прайграўшы толькі тры матчы за ўвесь сэзон.

Сярод дарослых тэнісістаў чэмпіёнскія тытулы ITF атрымалі швайцарац Роджэр Фэдэрэр і бэльгійка Кім Клайстэрс.
XS
SM
MD
LG