Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч, Калякін, Казулін, Фралоў – у Маскве


Валер Каліноўскі, Менск Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандар Мілінкевіч, Аляксандар Казулін і Валеры Фралоў сёньня находзяцца ў Маскве, пра гэта “Свабодзе” паведаміў журналіст Першага каналу расейскага тэлебачаньня Павал Шарамет, які асабіста размаўляў з гэтымі палітыкамі.

Меркавалася, што ўсе яны возьмуць удзел у форуме Фонду эфэктыўнай палітыкі Глеба Паўлоўскага, прысьвечаным палітычным вынікам году. Аднак форум перанесены на студзень. Апрача таго, беларускія палітыкі маюць сустрэчы з расейскімі калегамі.

У прыватнасьці, у Аляксандра Мілінкевіча і Сяргея Калякіна былі сустрэчы ў партыі “Яблоко” і СПС, паведаміў Павал Шарамет.

Прэсавая служба адзінага кандыдата ад апазыцыі ніяк не камэнтуе гэтага візыту Аляксандра Мілінкевіча, не пацьвярджае і не абвяргае гэтай інфармацыі. Тое, што ў Маскве знаходзіцца Аляксандар Казулін, “Свабодзе” пацьвердзіла ягоная жонка Ірына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG