Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Закон забараняе крытыкаваць Лукашэнку”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Закон забараняе крытыкаваць Лукашэнку”, “Турма за “ачарненьне” Беларусі” – такія загалоўкі маюць артыкулы ў сёньняшніх польскіх газэтах, якія прысьвечаныя падпісаньню беларускім кіраўніком паправак да заканадаўства, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за “дыскрэдытацыю” Беларусі.

“Цяпер у Беларусі можна будзе арыштаваць чалавека і пасадзіць у турму на 5 гадоў за выказваньне, прыкладам, для замежных мэдыяў, якое не спадабалася ўладам. Папраўкі могуць дапамагчы ўладам таксама пазбавіцца невыгодных кандыдатаў перад прызначанымі на сакавік прэзыдэнцкімі выбарамі. Гэтыя зьмены ўжо асудзілі шмат якія праваабарончыя арганізацыі, а таксама прадстаўнікі Эўразьвязу, АБСЭ і ЗША”, – піша ў сёньняшнім нумары аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita”.

Між тым Польскае прэсавае агенцтва адзначае, што зьмены ў заканадаўстве скіраваныя на тое, каб прадухіліць спробы грамадзкага пад’ёму, як гэта было ў суседняй Украіне ў часе “аранжавай рэвалюцыі”. У матэрыяле папраўкі ў беларускі Крымінальны кодэкс прыраўноўваюцца да сумнавядомага ў савецкія часы артыкулу крымінальнага кодэксу “аб антысавецкай агітацыі”.

“Між тым, паводле беларускага міністра ўнутраных справаў, такія зьмены ў заканадаўстве дазволяць лепей “падтрымліваць стабільнасьць у краіне”, – гаворыцца ў матэрыяле Польскага прэсавага агенцтва.

Гл. таксама • Лукашэнка падпісаў зьмены ў Крымінальны кодэкс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG