Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Б. Кліх: "Скарачэньне часу кампаніі карыснае для Лукашэнкі"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Старшыня Дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах Беларусі Богдан Кліх камэнтуе рашэньне беларускіх уладаў аб датэрміновых выбарах.

(Кліх: ) “А ацэньваю гэтае рашэньне, як выключна тактычны крок з боку Лукашэнкі. Беларускі кіраўнік баіцца, што вынікі выбараў ва Украіне маглі б істотна зьмяніць і вынікі выбараў у Беларусі, таму хоча правесьці выбары раней. З другога боку для Лукашэнкі некарысна, каб выбарчая кампанія цягнулася доўга, бо тады кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі – спадар Мілінкевіч мог бы стаць вядомы са сваёй раграмай для значнай колькасьці людзей. А паколькі для апазыцыйнага кандыдата няма іншага шляху акрамя непасрэдных сустрэчаў зь людзьмі, скарачэньне часу кампаніі карыснае для Лукашэнкі, бо ускладняе Мілінкевічу доступ да патэнцыйных выбаршчыкаў”.
XS
SM
MD
LG