Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец хоча ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах


Валер Каліноўскі, Менск Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў, вядомы бізнэсовец Сяргей Скрабец, які цяпер знаходзіцца пад сьледзтвам, вырашыў стварыць сваю ініцыятыўную групу збору подпісаў за рэгістрацыю кандыдатам на маючых адбыцца 19 сакавіка прэзыдэнцкіх выбарах.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміла жонка Сяргея Скрабца Аляксандра. Пакуль спадар Скрабец не асуджаны, ён мае права ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.

Крымінальная справа, заведзеная супраць Сяргея Скрабца, якога абвінавачваюць у трох парушэньнях заканадаўства — выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і падрыхтоўцы да даваньня хабару ў асабліва буйных памерах — цяпер знаходзіцца ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Гл. таксама • Што думаюць сваякі і сябры С.Скрабца пра яго рашэньне?
XS
SM
MD
LG