Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны пракурор адмовіўся камэнтаваць “гучныя справы”


Іна Студзінская, Менск Агляд недзяржаўнай прэсы 21 сьнежня

“Народная Воля” паведамляе чытачам, што атрымала лiцэнзiю на рознiчную рэалiзацыю газэты непасрэдна ў рэдакцыйным офiсе. У Менску ды йншых буйных гарадох выданьне будзе распаўсюджвацца валантэрамi. У аддаленыя вёскi газэту даставяць “у капэрце”. У студзенi, з улiкам сьвятаў, павінна выйсьці 17 нумароў “Народнай волi”. Але для гэтага патрэбна мець адпаведныя сродкi. Як атрымліваць любімую газэту ў Новым годзе – чытайце ў сьвежым нумары.

Пад рубрыкай “Бліц” “Народная Воля” публікуе эксклюзыўнае інтэрв’ю генэральнага пракурора Пятра Міклашэвіча, якое журналістка Марына Коктыш узяла літаральна “на бягу”. “Я ўстрымаюся…” – называецца матар’ял. Менавіта так адказваў пракурор на ўсе пытаньні пра гучныя справы.

“Газэта Слонімская” уздымае праблему лазьняў. З амаль 600 грамадзкіх лазьняў на Гарадзеншчыне больш траціны не працуе, 41 гаспадарка вобласьці не мае ніводнай дзейнай лазьні. У Слоніме лазьня працуе 42-і год і патрабуе капітальнага рамонту. Таму вырашылі пабудаваць новую. Распавядае Яна Мельнікава.

(Мельнікава: ) “У чарговым нумары “Газэты Слонімскай” мы парадуем сваіх чытачоў навіной пра будаўніцтва новай лазьні. Яе будаўніцтва абыйдзецца крыху таньней за тую ж слуцкую, на якую пайшло больш за 5 мільярдаў рублёў. Дарэчы, паслугі слонімскай лазьні самыя танныя ў вобласьці: агульная заля каштуе 1200 рублёў, саўна на пяцярых на дзьве гадзіны – 30 тысяч”.

“Вечерний Бобруйск” гэтымі днямі адзначае пяцігадовы юбілей. У юбілейным нумары газэта зьмешчанае вялікае інтэр’ю старшыні Бабруйскага гарвыканкаму Міхаіла Бандарэнкі. Выданьне апавядае такасма пра візыт у Бабруйск Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла ЗША ў Беларусі Джорджа Крола, які наведаў бібліятэку імя Пушкіна і падарыў дзецям рэдкія кнігі на замежных мовах.

“Комсомольская правда” в Белоруссии” публікуе матар’ял “Беларус працаваў на Аль-Каіду?” У Гішпаніі былі затрыманыя 16 тэрарыстаў. У кампаніі эгіпцянаў, іракцаў, французаў аказаўся і беларус. Амін аль-Ансары, ён жа Андрэй Малышаў, Андрэй Місюра, які вучыўся на геафаку ў БДУ, а ў бандзе лічыўся экспэртам па хімічнай зброі. “Камсамолка” знайшла ягоныя карані ў Беларусі, паразмаўляла з бацькамі і аднакурсьнікамі. Падрабязнасьці – на першай паласе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG