Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка прапануе павысіць плату за арэнду чарнаморскіх партоў для Расеі


Радыё Свабода Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прапануе падняць для Расеі цану за арэнду чарнаморскіх партоў у адказ на падвышэньне ў болей як чатыры разы цаны за расейскі газ для Ўкраіны.

Перамовы пра новыя пастаўкі расейскага газу Ўкраіне, якія адбыліся ў панядзелак у Маскве паміж прэм’ер-міністрамі дзьвюх краінаў, завяршыліся безвынікова.

Расейскі газавы манапаліст “Газпром” плянуе з 2006 году падвысіць цану газу для Ўкраіны да 220 – 230 даляраў за тысячу кубамэтраў. Цяпер Украіна купляе расейскі газ па 50 даляраў за тысячу кубамэтраў. Мінулым тыднем прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў пра гатовасьць разьлічвацца за расейскі газ па рынкавых цэнах, аднак пасьля пераходнага пэрыяду. У “Газмпроме” Юшчанкаву прапанову назвалі “непрымальнай”.

***

Тым часам, стала вядома, што расейскі канцэрн “Газпром” налета амаль у два разы павялічыць аб’ём паставак газа ў Грузію. Пра гэта заявіў у Тбілісі намесьнік кіраўніка “Газпрому” Аляксандар Разанаў. Ён дадаў, што ў 2006 годзе цана на газ для Грузіі, Армэніі і Азэрбайджану павялічыцца да 110 даляраў за тысячу кубамэтраў.
XS
SM
MD
LG