Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША папярэджвае кіраўніцтва Беларусі


Алеся Сёмуха, Вашынгтон З пазыцыяй Дзярждэпартамэнту ЗША што да прызначэньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на сакавік Радыё Свабода пазнаёміла прэсавая сакратар аддзелу Эўразіі Джэры Кенэр.

Джэры Кэнэр зазначыла, што ЗША спадзяюцца і чакаюць, што выбары, якія цяпер прызначаныя на 19 сакавіка, будуць свабодныя і справядлівыя, у поўнай адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязаньнямі Беларусі й нормамі АБСЭ. Гэта значыць, падкрэсьліла спадарыня Кенэр, адкрыты празрысты працэс у прысутнасьці міжнародных назіральнікаў пачынаючы ад перадвыбарчай кампаніі і да падліку галасоў.

Аднак ЗША ўжо зараз маюць сур’ёзныя сумненьні, што гэтыя выбары могуць быць вольныя і справядлівыя. Гэтыя сумненьні базуюцца на заганным досьведзе папярэдніх выбараў і галасаваньняў, у тым ліку і рэфэрэндуму ў кастрычніку 2004 году, які зьняў абмежаваньні тэрмінаў для Аляксандра Лукашэнкі.

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту сказала, што ЗША хочуць як мага раней бачыць запрашэньне назіральнікам АБСЭ і будуць пільна сачыць за ўсім працэсам выбараў у Беларусі.

“Чарговыя заганныя выбары пацягнуць за сабой сур’ёзныя наступствы для адносінаў паміж беларускім кіраўніцтвам і сусьветнай супольнасьцю дэмакратый”, – заявіла прэс-прадстаўніца міжнароднага ведамства ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG