Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявонаў, Парфяновіч і Ярашук тлумачаць прычыны свайго няўдзелу ў выбарах


Валер Каліноўскі, Менск Магчымыя кандыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах экс-міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч і кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук сёньня выступілі з супольнай заявай, у якой называюць абвешчаную кампанію “выбарчым фарсам” і адмаўляюцца ад удзелу ў ёй.

Гаворачы пра прычыны такога рашэньня, тры палітыкі заяўляюць, што ў Беларусі выбарчая сыстэма пераўтвораная ў “інструмэнт утрыманьня ўлады ў руках А.Лукашэнкі і ягонага атачэньня”, што не выконваюцца мінімальныя канстытуцыйныя ўмовы для палітычнай дзейнасьці тых, хто змагаецца за дэмакратычнае ўладкаваньне грамадзтва. Пры гэтым яны спасылаюцца на парадак фармаваньня выбарчых камісіяў выканаўчай уладай, перасьлед незалежнага назіраньня, маніпуляваньне вынікамі галасаваньня, уціск палітычных партыяў і грамадзянаў, якія крытыкуюць дзейнага прэзыдэнта.

“Незалежная прэса краіны практычна зьнішчаная, дзяржаўныя друкарні адмаўляюцца яе тыражаваць, а пошта — распаўсюджваць. Доступ апазыцыі да дзяржаўных СМІ цалкам заблякаваны. Тэлебачаньне, радыё ўсяляк абліваюць брудам палітычных апанэнтаў беларускага рэжуму і кругласутачна прапагандуюць “посьпехі” палітычнага кіраўніцтва А.Лукашэнкі”, — пішуць у супольнай заяве Лявонаў, Парфяновіч і Ярашук. Яны робяць выснову, што няма роўных умоваў для ўдзелу ў выбарах, а шлях да “фабрыкацыі вынікаў галасаваньня на карысьць А.Лукашэнкі” адкрыты. Акрамя таго, яны ставяць пад сумнеў вынікі леташняга рэфэрэндуму і называюць спробы А.Лукашэнкі трэці раз удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах “узурпацыяй улады”, таму і адмаўляюцца сваім удзелам легітымізаваць гэта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG