Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка падпісаў зьмены ў Крымінальны кодэкс


Валер Каліноўскі, Менск 20 сьнежня ў Нацыянальны рэестар прававых актаў быў унесены Закон аб зьмяненьнях і дапаўненьнях ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць адказнасьць у выглядзе пазбаўленьня волі да 5 гадоў за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і органаў ўлады, за заклікі, якія могуць нанесьці ўрон краіне, дэстабілізацыю сытуацыі і іншыя дзеяньні. А. Лукашэнка падпісаў папраўкі яшчэ 15 сьнежня, але ягоная прэсавая служба аб гэтым не паведамляла.

Закон быў ухвалены Палатай прадстаўнікоў 2 сьнежня, Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу – 8 сьнежня.

Папраўкі ў Крымінальны кодэкс уступаюць у сілу праз 10 дзён пасьля іх афіцыйнай публікацыі. Калі бліжэйшымі днямі гэта адбудзецца, то паводле юрыста Міхаіла Пастухова, у новы год Беларусь увойдзе з крымінальнай адказнасьцю да дыскрэдытацыю краіны і дэстабілізацыю сытуацыі. Спадар Пастухоў назваў новы закон “навагоднім падарункам ад прэзыдэнта”.

І гэтыя папраўкі могуць паралізаваць працу апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах,– перакананы Міхаіл Пастухоў.

(Пастухоў: ) “І тыя прадстаўнікі альтэрнатыўных кандыдатаў альбо самі кандыдаты, калі яны будуць нэгатыўна выказвацца аб нашай рэчаіснасьці і гэта будзе друкавацца ў замежных СМІ, то яны могуць патрапіць пад дзеяньне гэтых паправак. Калі трэба кагосьці вывесьці з выбарчага працэсу, то можна яго абвінаваціць у тым, што ён дэстабілізуе абстаноўку сваімі выступамі альбо дыскрэдытуе Рэспубліку Беларусь”.

Спадар Пастухоў перакананы, што гэтыя папраўкі прымаліся спэцыяльна пад прэзыдэнцкія выбары, каб пазбавіць альтэрнатыўных кандыдатаў магчымасьці стварыць канкурэнцыю А. Лукашэнку.

Міхаіл Пастухоў заўважае, што тэрмінова прымаючы гэтыя папраўкі, беларускія ўлады цалкам праігнаравалі шматлікія крытычныя звароты міжнародных арганізацыяў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі на гэта кажа, што з боку міжнародных арганізацыяў не было ніякіх канкрэтных прапановаў, у адрозьненьне ад таго як пры разглядзе Выбарчага кодэксу, былі вылучаныя шэраг канкрэтных заўваг і прапаноў з боку АБСЭ.

(Красуцкі: ) “У гэтым выпадку голыя палітычныя заявы не прыкладзеш да дакумэнта… А практыка, я думаю, пакажа, адразу будзе бачна, я, напрыклад, перакананы, што ў ходзе гэтай кампаніі ніхто ня будзе прыцягнуты да адказнасьці па гэтым законе зь ліку кандыдатаў, якія будуць балятавацца. Давайце паглядзім у сакавіку”.

Анатоль Красуцкі перакананы, што папраўкі ў Крымінальным кодэксе накіраваныя ня супраць крытыкі, а супраць непраўдзівых зьвестак, і ён не чакае, што гэтыя папраўкі будуць часта прымяняцца.

Папраўкі ў Крымінальны кодэкс Беларусі выклікалі вострую міжнародную рэакцыю. З асуджэньнем іх выступілі Эўразьвяз, ЗША, АБСЭ, многія міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Макормак у прыватнасьці выступіў з заявай, у якой зазначаецца, што, палажэньні гэтага закону “парушаюць міжнародныя нормы і многія зь міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека, у тым ліку права свабоды сходаў і свабоды выказваньняў. Відавочна, што гэты законапраект разьлічаны на тое, каб запалохаць беларускіх грамадзян і задушыць свабоднае слова напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году”.

Гл. таксама: • Міжнародная рэакцыя на папраўкі ў Крымінальны кодэкс • Рада БНР: папраўкі Лукашэнкі – гэта легалізацыя тэрору • У Савеце Рэспублікі зацьвердзілі папраўкі да Крымінальнага кодэксу аднагалосна і без дыскусіі • Статкевіч: "Улада вельмі баіцца свайго народу, гэта ўжо панічны страх" • Палітыкі камэнтуюць Лукашэнкаўскія папраўкі • Папраўкі прэзыдэнта ў Крымінальны кодэкс прынятыя Палатай прадстаўнікоў бязь зьменаў • Вольга Абрамава пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс: “Ствараецца інстытут закладнікаў” • Якая рэакцыя жыхароў Менску на папраўкі ў Крымінальны кодэкс? • Старшыня КДБ С.Сухарэнка: “Гэта ня будзе паўтарэньнем 1937 году” • Марэк Буцька: Ці можна цяпер сказаць пра Беларусь, што гэта на 100% таталітарная дзяржава? Так! • Барабара Кудрыцка: Гэта праява сапраўднага, канкрэтнага тэрору • Анджэй Адамчык: Гэта відавочнае абмежаваньне свабоды слова • За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады • Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі • Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі • Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” • Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца • Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця” • Амэрыканскі Камітэт па абароне журналістаў выступае супраць паправак Лукашэнкі • Вітаўт Кіпель: Мова паправак нагадвае мне 1940-ы сталінскі год • Мін’юст: суды гатовыя да выкананьня паправак у Крымінальны кодэкс
XS
SM
MD
LG