Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маштабная падтрымка газэты "Віцебскі кур''ер"


Радыё Свабода Жыхары Віцебску сабралі больш яе паўтары тысячы подпісаў дзеля падтрымкі газэты “Віцебскі кур''ер”

Пасьля таго, як “Віцебскаблсаюздрук” абвясьціў, што газэта болей ня будзе прадавацца ў шапіках, у Віцебску была створаная ініцыятыная група, якая склала лісты пратэсту супраць уціску незалежнага выданьня.

Гэтыя лісты былі накіраваныя ў абласную пракуратуру, аблвыканкам і гарвыканкам, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў Адміністрацыю Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Свае подпісы пад імі паставілі пісьменьнікі Ўладзімер Арлоў і Ірына Жарнасек, акторы Беларускага акадэмічнага тэатру імя Якуба Коласа і тэатру “Лялька”, 167 подпісаў даслалі жыхары Воршы, прадпрымальнікі Полацку і Наваполацку правялі прафсаюзны сход дзеля падтрымкі газэты.

Алена Залеская, намесьніца старшыні абласной арганізацыі АГП, ад свайго імя даслала ліст памочніку Прэзыдэнта па Віцебскай вобласьці Зянону Ломацю, папрасіўшы яго адказаць на пытаньні пра лёс незалежнай прэсы на Беларусі ў часе асабістае сустрэчы.

(Залеская:) “ Я хачу размаўляць з Ломацем і задаваць яму пытаньні: чаму так атрымліваецца зь “Віцебскім кур''ерам”, чаму з “Народнай воляй" так атрымліваецца? Хачу ў яго пра гэта запытацца, а не ў іншых якіх чыноўнікаў, гледзячы яму ў вочы – ўсё-ткі ён бліжэйшы да прэзыдэнта!”

Спадарыні Залескай паведамілі, што спадар Ломаць даручыў сустрэцца зь ёй прадстаўніку аддзела ідэалёгіі аблвыканкаму, і жанчына ад гэтае сустрэчы адмовілася. Рэакцыі на іншыя лісты пакуль што няма. 1636 чалавек, якія вырашылі адкрыта падтрымаць недзяржаўную газэту, яшчэ чакаюць адказу.

Паводле сяброў ініцыятыўнае групы, подпісаў на карысьць “Віцебскага кур''ера” магло б быць у некалькі разоў болей: многія жыхары Віцебску хацелі б падтрымаць газэту, але апасаюцца ўказваць у падпісным лісьце свае адрасы і імёны, баючыся праблемаў на працы ва ўмовах наяўнае кантрактнае сыстэмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG