Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: "Якія падзеі 2005 году найважнейшыя?"


Галіна Абакунчык, Менск Да канца 2005 году засталося некалькі дзён. Якімі адметнымі падзеямі ў жыцьці Беларусі ён запомніўся жыхарам краіны?

(Спадар: ) “Такіх падзеяў, як у той жа Ўкраіне ці яшчэ дзе, у нас не адбывалася. Да прыкладу, як у наступным годзе выбары, каб пра гэта адразу ўсе маглі сказаць, такога не адбывалася дакладна”.

(Юначка: ) “Я лічу, што на міжнароднай арэне нас вельмі добра прадставіла Ксенія Сітнік, на конкурсе “Эўрабачаньне”. Таксама ўсталяваньне добрых дачыненьняў з Кітаем, а таксама выступленьне прэзыдэнта на саміце ААН. Ну, а адмоўнага ў нас мала”.

(Спадар: ) “Што адбылося ў маштабе краіны? Калі было “Эўрабачаньне” і калі выступала гэтая нашая дзяўчынка, мае дзеці і ўся мая сям’я былі ў захапленьні. Яна на ўсю плянэту паказала, што ёсьць такая краіна Беларусь, што ёсьць такія дзеці й пэдагогі, якія яе рыхтавалі. Бібліятэку пабудавалі”.

(Юнак: ) “Станоўчае — гэта тое, што мы перамаглі на Эўрабачаньні. Ну, а калі казаць пра адмоўнае, то варта зазначыць пагаршэньне сытуацыі, зьвязанай з сувэрэнітэтам нашай краны, звужэньне дэмакратычных правоў і свабодаў, наступ на СМІ, асабліва на “Народную Волю” — як адзіную штодзённую незалежную газэту. І, канечне ж, зьмяненьні ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусі, якія яшчэ больш набліжаюць нашую краіну да роўню аўтарытарных краінаў”.

(Спадарыня: ) “Запомнілася тое, што праходзіць фэстываль маладых выканаўцаў песьні, я маю на ўвазе “Зорны дыліжанс”. Нарэшце распачынаюць вылучаць таленавітых людзей, а раней яны ня мелі магчымасьці выявіць сябе. Паездка Лукашэнкі ў Кітай таксама запомнілася”.

(Спадар: ) “Дзяўчынка выступіла на Эўрабачаньні, вельмі ўдалала паказала нашую краіну. Хакеісты нашыя маладыя сталі чэмпіёнамі сьвету. Мы беларусы, і ў нас гэта выклікае гонар. Унук мой вельмі мяне радуе, найгалоўнейшае для мяне — гэта мая сям’я”.

(Спадар: ) “Цяпер ва ўсіх на вуснах такое слова, як выбары — пэўна гэта і ёсьць самае галоўнае”.
XS
SM
MD
LG