Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі затрыманы тэрарыст зь Беларусі?


Алег Грузьдзіловіч, Менск Беларускія дзяржаўныя арганізацыі правяраюць зьвесткі, паводле якіх сярод затрыманых у Гішпаніі тэрарыстаў “Аль-Кайды” ёсьць ураджэнец Беларусі.

Паводле адных крыніцаў, яго завуць Сяргей Малышаў, яму 30 гадоў і нібыта ён ёсьць экспэртам ў хімічнай зброі. Нібыта Сяргей Малышаў прыняў іслам і ўдзельнічаў у ваенных дзеяньнях на тэрыторыі Чачні і Аўганістану. Паводле іншых крыніцаў, затрыманы ў Гішпаніі беларус носіць прозьвішча Місюра.

У КДБ Беларусі заявілі, што правяраюць гэтыя зьвесткі і ня выключылі, што затрыманы - былы грамадзянін Расеі ці іншай краіны СНД, хаця і нарадзіўся ў Беларусі. “Пакуль вядзецца праверка”, - кажуць ў прэсавай службе КДБ. У міністэрстве абароны не камэнтуюць зьвесткі, паводле якіх затрыманы тэрарыст быў экспэртам ў хімічнай зброі, зьязаным з беларускім войскам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG