Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасады Францыі і Нямеччыны абураныя рэпартажам БТ


Алег Грузьдзіловіч, Менск Амбасады Францыі і Нямеччыны выступілі з заявамі з нагоды зьяўленьня сюжэту “Візавы шантаж” ў эфіры нядзельнай праграмы беларускага тэлебачаньня “У цэнты ўвагі”. Францускія дыпляматы абураныя тым, што ў сюжэце сьцьвярджалася, нібыта супрацоўнікі гэтай дыпмісіі агітуюць беларускую моладзь ўдзельнічаць у акцыях апазыцыі.

Грубай хлусьнёй названыя ў заяве амбасады Францыі ў Беларусі зьвесткі, якія былі пададзеныя 18 сьнежня ў праграме “У цэнты ўвагі” Першага нацыянальнага тэлеканалу.

У сюжэце “Візавы шантаж” гаворка ішла пра тое, быццам супрацоўнікі францускай дыпляматычнай місіі агітуюць беларускую моладзь да ўдзелу ў акцыях апазыцыі. Пра гэта распавялі журналістам два маладыя чалавекі, якіх зьнялі са сьпіны і прозьвішчы якіх не паведамілі. Паводле словаў гэтых людзей, у “прыватных гутарках” з супрацоўнікамі амбасады ім нібыта раілі “удзельнічаць ў вулічных акцыях апазыцыі”, каб без праблем атрымоўваць візы ў краіны Эўразьвязу.

“Амбасада Францыі катэгарычна абвяргае факт падобнай размовы. Гэта ёсьць часткай грубай прапаганды, якая спрабуе прадставіць грамадзтву Эўразьвяз у выглядзе ворага Беларусі”, – гаворыцца ў заяве амбасады Францыі.

Якія размовы вядуць ў францускай амбасадзе з тымі, хто прэтэндуе на атрыманьне візы?

Былая студэнта Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Тацяна Хома езьдзіла ў Рэймс напачатку лістападу. Візу атрымоўвала ў Менску. Працэдуру гэтую памятае дасканала.

(Тацяна Хома: ) “Прыватных размоваў ніякіх не было. Працэдура звычайная. Я запаўняю заяву, мне неабходна мець шэраг дакумэнтаў. А ў амбасадзе размова зь беларускім супрацоўнікам амбасады, які распытвае пра мэту, дзеля якой едзеш за мяжу, таксама пра тое, хто прымае, хто аплачвае выдаткі. І, збольшага, гэта ўсё. Ніякіх іншых размоў няма”.

Візавы шантаж, якім, паводле БТ, займаюцца францускія дыпляматы, стаўся магчымым з прычыны пэўных цяжкасьцяў з атрыманьнем візаў у краіны Эўразьвязу. Дарэчы, у заяве амбасады Францыі гаворыцца, што і надалей будуць прадпрымаць намаганьні, каб палепшаць умовы прыняцьця грамадзянаў, якія плянуюць паехаць у краіны Эўразьвязу.

Абурэньне выклікаў сюжэт БТ і ў дыпляматаў амбасады Нямеччыны ў Беларусі. Амбасадар Марцін Хэкер назваў сюжэт хлусьнёй, якая “падрывае беларуска-нямецкія стасункі”.

“Паказальна тое, што высокапастаўленыя беларускія афіцыйныя асобы, сябры ўраду і парлямэнту разам са сваякамі ахвотна езьдзяць у Нямеччыну, якую крытыкуюць. Зразумела, дагэтуль яны атрымоўвалі, звычайна, доўгатэрміновую візу для шматразовага ўезду. Пры гэтым мне невядома ніводнага выпадку, каб дэпутат Бундэстагу ці сябра Фэдэральнага ўраду атрымаў бы аналягічную доўгатэрміновую візу для ўезду ў Беларусь. Але калі асобы, якія прымаюць дзяржаўныя рашэньні, і прадстаўнікі дзяржаўных мэдыяў кажуць адваротнае, нам цяжка будзе падтрымліваць адносна іх нашае добрасуседзтва ў былым памеры”, – кажа нямецкі амбасадар спадар Хэк
XS
SM
MD
LG