Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане арыштавана сястра лідэра апазыцыі


Радыё Свабода Ва Ўзбэкістане арыштавана сястра Нігары Хідаятавай, адной зь лідэраў апазыцыйнай кааліцыі “Сонечны Ўзбэкістан”.

Пра арышт сястры нашаму радыё паведаміла сама Нігара Хідаятава. Паводле яе словаў, узбэцкія улады такімі дзеяньнямі спрабуюць прымусіць апазыцыю маўчаць.

(Нігара Хідаятава: ) “Ёсьць толькі адна прычына – палітычная. Яны нам кажуць: “Мы вам даем права зарабіць на жыцьцё – за гэта вы павінны быць да нас ляяльныя і закрываць вочы на ўсё, што дзеецца ў краіне”. Але мы ўжо вырасьлі – мы тая самая сярэдняя кляса, якая нясе адказнасьць за краіну. Таму мы адчуваем адказнасьць заявіць, што ў гэтай краіне ўсё ня так, як трэба”.

Кааліцыя “Сонечны Ўзбэкістан” рэзка крытыкуе ўзбэцкія ўлады за крывавае здушэньне пратэстаў у Андыжане ў траўні гэтага году.

У кастрычніку быў затрыманы лідэр кааліцыі “Сонечны Ўзбэкістан” Саньяр Умараў – яго абвінавацілі ў растраце грошай і ўхіленьні ад выплаты падаткаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG