Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя прапануе ўвесьці візавыя санкцыі супраць шэфа КДБ


Валер Каліноўскі, Менск На сёньняшнім паседжаньні Палітычнай рады апазыцыйнай кааліцыі на чале з адзіным кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам быў ухвалены зварот да міжнароднай супольнасьці, буйных дзяржаваў сьвету і міжнародных арганізацыяў, у якім апазыцыя прапануе ўвесьці візавыя санкцыі супраць аўтараў паправак у Крымінальны кодэкс.

Як паведаміў сябра Палітрады Анатоль Лябедзька, зварот накіраваны да краінаў “вялікай васьмёркі” і сяброў Рады Бясьпекі ААН з прапановай ініцыяваць разгляд сытуацыі ў Беларусі на сваіх паседжаньнях.

Акрамя таго Палітрада аб’яднанай апазыцыі зьвярнулася да краінаў Эўразьвязу з прапановай увесьці візавыя санкцыі ў дачыненьні да тых, хто ініцыяваў і прымаў папраўкі ў Крымінальны кодэкс наконт адказнасьці за дыскрэдытацыю дзяржавы і органаў улады. Анатоль Лябедзька гэтак патлумачыў, каго канкрэтна яны маюць на ўвазе:

(Лябедзька: ) “Там маецца на ўвазе Натальля Пяткевіч, якая рыхтавала гэтае пытаньне ў прэзыдэнцкай адміністрацыі, Сьцяпан Сухарэнка, кіраўнік КДБ, і два кіраўнікі палатаў Нацыянальнага сходу”.

Акрамя таго, беларуская апазыцыя заклікала Эўразьвяз, Эўрапарлямэнт, Парлямэнцкія асамблеі Рады Эўропы і АБСЭ правесьці міжнародную канфэрэнцыю па Беларусі, на якіх маглі б быць выказаныя ўмовы, у якіх павінны адбывацца прэзыдэнцкія выбары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG