Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладзімер Колас таксама – за байкот


БелаПАН Грамадзкі дзеяч і пэдагог Уладзімер Колас лічыць неабходным аб''яднаць грамадзтва для байкоту прэзыдэнцкіх выбараў і непрызнаньня іх вынікаў, калі ня будуць выкананыя ўмовы правядзеньня свабодных выбараў.

“У той праўнай і палітычнай сытуацыі, што склалася ў краіне, удзел у прэзыдэнцкіх выбарах будзе працаваць на легітымізацыю ў вачох міжнароднай супольнасьці загадзя вядомых вынікаў прэзыдэнцкай кампаніі", – лічыць Колас.

Ён падкрэсьліў, што ў краіне не выкананыя асноўныя патрабаваньні, неабходныя для правядзеньня справядлівых выбараў. "Гаворка ідзе, у прыватнасьці, пра свабодны доступ незалежных кандыдатаў і іх прадстаўнікоў да дзяржаўных электронных СМІ, наяўнасьці ўмоваў для нармальнай дзейнасьці недзяржаўных арганізацый, палітычных партый і незалежных СМІ", – сказаў Колас.

Ён таксама лічыць "недапушчальным вылучэньне кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі на трэці тэрмін, паколькі гэта супярэчыць Канстытуцыі краіны, а вынікі канстытуцыйнага рэфэрэндуму, навязанага грамадзтву ў 2004 годзе, нельга прызнаць, бо мерапрыемства было праведзена з парушэньнямі".
XS
SM
MD
LG