Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Клімаў – за байкот прэзыдэнцкіх выбараў


БелаПАН Палітык Андрэй Клімаў, які цяпер адбывае пакараньне абмежаваньнем волі ў пасёлку Крупкі, выступае за байкот прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 году.

Як лічыць палітык, “рашэньне А.Лукашэнкі прадоўжыць свае паўнамоцтвы 19 сакавіка 2006 года ідзе насуперак меркаваньню прэзыдэнта Расеі Пуціна адносна трэцяга тэрміну цяперашняга прэзыдэнта Беларусі”. Апрача таго, Клімаў мяркуе, што Эўразьвяз “не падтрымае ідэю датэрміновых выбараў і тым самым не прызнае законнасьць іх вынікаў”.

"Выбары 19 сакавіка 2006 году створаць прэцэдэнт для пажыцьцёвага кіраваньня Лукашэнкі", – мяркуе палітвязень. Пасьля гэтай падзеі, зазначыў ён, на няпэўны час выключаецца ўсялякі легітымны ўдзел выбарнікаў Беларусі ў палітычным жыцьці краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG