Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі шэф МЗС уздыме беларускае пытаньне ў размове з Кандалізай Райс


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Вашынгтоне знаходзіцца міністар замежных справаў Польшчы Стэфан Мэлер, які а 21-й гадзіне паводле менскага часу сустрэнецца з дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс.

Прэс-аташэ польскай амбасады ў Вашынгтоне Марэк Бароўскі, які суправаджае міністра сказаў нашаму радыё, што спадар Мэлер мае намер закрануць беларускае пытаньне ў часе размовы са спадарыняй Райс.

(Бароўскі: ) “Толькі што я быў зь міністрам у рэдакцыі “World Street Journal”, дзё ён даваў інтэрвію. Спадар Мэлер сказаў, што адна з галоўных тэмаў, якая будзе абмяркоўвацца ў часе сустрэчы з Кандалізай Райс, гэта сытуацыя ва Ўкраіне і магчымасьці далучэньня гэтай краіны да НАТО. Але Стэфан Мэлер адзначыў, што гаворка будзе ісьці ўвогуле пра ўсходні накірунак – у тым ліку, канечне, і пра Беларусь”.
XS
SM
MD
LG