Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

П.Краўчанка, Н.Машэрава, А.Ярашук адмовіліся ад прэзыдэнцкіх амбіцый


Валер Каліноўскі, Менск Шэраг вядомых палітыкаў, пра якіх у Беларусі гаварылі як пра патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах, заявілі нашаму радыё, што ня будуць браць удзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі.

Пятро Краўчанка адразу пасьля абвяшчэньня выбараў не выключаў свайго ўдзелу ў іх, але сёньня заявіў, што ня бачыць у гэтым сэнсу. “Гэта ня мой палітычны такт, я рыхтаваўся сур’ёзна, думаў пра гэта, але раблю паўзу”, — зазначыў спадар Краўчанка.

Натальля Машэрава, якая падчас мінулых выбараў рэгістравала ініцыятыўную групу, цяпер ня мае жаданьня ўдзельнічаць у кампаніі. Яна заявіла, што не зьбіраецца “гуляць паводле існых правілаў, браць удзел у распрацаваным уладай сцэнары”.

Прафсаюзны лідэр Аляксандар Ярашук назваў цяперашнюю перадвыбарчую кампанію “фарсам зь перадвызначаным вынікам”, у якім яму няма сэнсу браць удзелу.

Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас і былы сьпікер Савету Рэспублікі акадэмік Аляксандар Вайтовіч зазначылі, што канчатковага рашэньня аб магчымасьці свайго ўдзелу ў выбачай кампаніі яшчэ не прынялі, але, хутчэй за ўсё, яно будзе адмоўным.
XS
SM
MD
LG