Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Ярмошына: ва Ўкраіне было зашмат замежных назіральнікаў


Паводле ІТАР-ТАСС Цэнтральная выбарчая камісія чакае, што за прэзыдэнцкімі выбарамі будуць сачыць 700-800 міжнародных назіральнікаў. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, дадаўшы, што прыкладна столькі іх было падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году і на леташнім рэфэрэндуме.

Ярмошына лічыць, што “непрапарцыйна вялікая колькасьць замежных назіральнікаў”, як гэта было на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, “не працуе на карысьць выбарчага працэсу, а перашкаджае яму, ствараючы пэўную палітызаванасьць”.

Разам з тым яна дадала, што “ЦВК не мае права абмяжоўваць колькасьць міжнародных назіральнікаў, бо гэта не прадугледжана міжнароднымі стандартамі”. Лідзія Ярмошына заявіла, што ў Беларусі вельмі актыўныя нацыянальныя назіральнікі. Летась на рэфэрэндуме і парлямэнцкіх выбарах на шасьці з паловай тысячаў выбарчых участках працавала 24 тысячы нацыянальных назіральнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG