Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму прэзыдэнцкія выбары 2006 году прызначылі на сакавік, а не на ліпень?


Севярын Квяткоўскі, Менск Як мяркуеце, чаму прэзыдэнцкія выбары 2006 году адбудуцца раней, чым плянавалася? Гэтае пытаньне на вуліцах Менску задаваў мінакам наш карэспандэнт.

(Сталая спадарыня: ) “Мне не падабаецца, калі выбары летам. У нас ва ўсіх лецішчы,вакацыі, дзеці… Дый ад Савецкага Саюзу неяк звыкла, калі ў сакавіку быў дадатковы вольны дзень”.

(Пэнсіянэр: ) “Летам вялікая адпускная кампанія, а ў сакавіку ўсе на месцы”.

(Студэнт: ) “Каб папулярнасьць Мілінкевіча не павялічвалася. Скараціць тэрмін раскруткі”.

(Карэспандэнт: ) “Мяркуеце, дадатковыя тры месяцы нейкім чынам паўплывалі б?”

(Студэнт: ) “Вядома. Згодна з дасьледаваньнямі, у Мілінкевіча на пачатку кастрычніка быў 1%, а ў канцы лістапада — 9% патэнцыйных галасоў. Хаця, зь цяперашняй раскруткай, як я пагляджу, нічога ня рухаецца”.

(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць розьніца, калі праводзіць выбары — раней ці пазьней?”

(Спадар: ) “Няма розьніцы. І на вынікі агітацыі гэта не паўплывае. Бо калі чалавек добра папрацаваў, ён ужо сваёй працай усё даказаў”.

(Хлопец: ) “Мяркую, розьніцы няма, бо Мілінкевіча мала хто ведае. Што да вясны, пэўна, будзе прасьцей загнаць студэнтаў на датэрміновае галасаваньне”.

(Студэнт: ) “Пэўна, гэтае дае шанец дзейнаму прэзыдэнту, каб своечасова зрабіць тое, што ён хоча. І каб даць меней часу на падрыхтоўку іншым прэтэндэнтам”.

(Спадар: ) “Вынік выбараў ужо перадвызначаны”.

(Хлопец: ) “У нас выбары ёсьць, а выбару няма”.

(Карэспандэнт: ) “Вы дапускаеце, што можа быць новы прэзыдэнт?”

(Спадар: ) “Чаму не? Выбары на тое існуюць, каб быў выбар”.

Гл. таксама • Юры Дракахруст: Чаму выбары прызначаныя на сакавік? • Сяргей Навумчык: пяць прычынаў, чаму выбары ў сакавіку выгадны Лукашэнку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG