Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Rzeczpospolita” пра дату выбараў: "Нячыстая гульня Лукашэнкі"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса працягвае пісаць пра абвяшчэньне датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, магчымыя прычыны і наступствы гэтага кроку. Аўтарытэтны штодзёньнік “Rzeczpospolita” называет датэрміновыя выбары “нячыстай гульнёй Лукашэнкі”.

“Лукашэнку патрэбна, каб выбары ў Беларусі адбыліся адначасова зь якой-небудзь іншай важнай падзеяй у сьвеце – у дадзеным выпадку гэта выбары ва Ўкраіне. Папулярнасьць кандыдата ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў пачала сур’ёзна расьці, таму каманда Аляксандра Лукашэнкі разьлічвае на тое, што апазыцыя ня зможа скарыстацца з магчымасьцяў, якія дае вылучэньне адзінага кандыдата за 9 месяцаў да плянаванага раней, ліпеньскага тэрміну выбараў”, - піша “Rzeczpospolita”.

Штодзёньнік падае словы паплечнікаў Аляксандра Мілінкевіча, якія кажуць, што, нягледзячы на захады ўладаў, стратэгія адзінага кандыдата ня зьменіцца – ён і надалей будзе езьдзіць па рэгіёнах і сустракацца зь беларусамі паўсюль, дзе гэта магчыма.

“Большасьць беларусаў хочуць перамен, але гэтая большасьць ня ведае, што яна – большасьць”, - заявіў польскаму штодзёньніку Вінцук Вячорка.

“Rzeczpospolita” пад загалоўкам “Сёньня Украіна – заўтра Беларусь” піша пра акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю, што адбыліся напярэдадні ў 9 гарадах Польшчы.

“Студэнты ізноў змагаюцца за дэмакратыю за нашай усходняй мяжой... Акцыі па ўсёй краіне арганізоўваюць тыя самыя людзі, якія падтрымлівалі аранжавую рэвалюцыю ва Ўкраіне”, - адзначае “Rzeczpospolita”.

Між тым “Nasz Dziennik” піша пр тое, што “ідэяй стварэньня гэтак званай Судружнасьці Дэмакратычнага выбару, якая сьведчыць ад тым, што Ўкраіна адназначна адмаўляецца ад расейскага дамінаваньня, вельмі занепакоены Аляксандр Лукашэнка”.

“Прэзыдэнт Беларусі, які лічыць, што для дзяржаваў Усходняй Эўропы мае сэнс толькі інтэграцыя з Расеяй, ад часу, калі прэзыдэнтам Украіны стаў Віктар Юшчанка, пасьлядоўна ганіць ягоныя спробы інтэграваць краіны рэгіёну незалежна ад Расеі”, - піша “Nasz Dziennik”.

Паводле газэты, для Лукашэнкі гэтыя спробы, хай сабе пакуль і ня вельмі пасьпяховыя, небясьпечныя тым, што аб’ядноўваюцца дзяржавы, кіраўнікі якіх адзназначна заяўляюць - “няма альтэрнатывы для свабоды і дэмакратыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG