Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць ранішняга эфіру — Аляксандар Мілінкевіч


Сяргей Шупа, Прага "Я заўсёды выказваўся, што байкот непажаданы. Бо мы заклікалі сваіх актывістаў добра працаваць. Кажам, што мы верым у перамогу. Прычым і людзям неактыўным. Тых, якія пратэстуюць, але яшчэ не далучыліся да руху, таксама нельга пакрыўдзіць. Яны пачынаюць працаваць. І можна проста папсаваць настрой у грамадзтве. Зьнішчыць апошнюю веру. Таму байкот непажаданы, але магчымы".

(Карэспандэнт: ) "Я думаю, што не памылюся, калі скажу, што бальшыня ўдзельнікаў палітычнага працэсу ў Беларусі калі не выключала, дык дапускала, што выбары будуць прызначаныя на ранейшы тэрмін. Кіраўнік штабу Сяргей Калякін неаднаразова заяўляў, што выбараў у сакавіку ня будзе. А дату абвесьцяць 20-га сакавіка. Гэта нейкі пралік, ці Вашая каманда праявіла недальнабачнасьць?"

(Мілінкевіч: ) "Я так не скажу, бо ў нашай стратэгіі было прадугледжана, што выбары могуць адбыцца і летам, і вясною. А тое, што сказаў Сяргей Калякін - гэта чуткі, якія даходзілі. То адныя, то другія. Ён выказваў чарговую чутку".

(Карэспандэнт: ) "Наагул праца Вашай перадвыбарчай каманды, яе пэрсанальны склад, выклікалі апошнімі месяцамі нямала крытыкі. Вось заўчора з такой крытыкай на зьездзе БНФ выступіў Юры Хадыка. Ці Вы прыслухоўваецеся да гэтай крытыкі. Ці могуць быць нейкія кадравыя зьмены?"

(Мілінкевіч: ) "Безумоўна, крытыка заўсёды карысная для нас, калі яна канструктыўная. Мы да яе прыслухоўваемся. Я ня бачу неабходнасьці рабіць нейкія зьмены ў штабе, таму што ён працуе. Менавіта цяпер набраў абароты. І менавіта тыя паездкі, што мы рабілі па рэгіёнах, паказалі эфэктыўнасьць нашай працы".

(Карэспандэнт: ) "Вось пару дзён таму ўлады абвясьцілі тэрмін выбараў. Магчыма, што ёсьць яшчэ нейкія неспадзяваныя карты. Што, калі Вашая кампанія закончыцца на гэтым тыдні, калі ініцыятыўная група ня будзе зарэгістраваная. Што тады - байкот? "

(Мілінкевіч: ) "Я адкажу на гэтае пытаньне вельмі проста. Улада будзе прымаць не тэхнічныя пытаньні і нават не прававыя. Яна будзе прымаць палітычнае пытаньне. І калі ў яе раскладах няма месца для адзінага кандыдата, то гэта можа быць зроблена на любым этапе. Таму мы будзем працаваць так, як працавалі. І ня будзем зьмяняць нашай тактыкі".

(Карэспандэнт: ) "Тэма байкоту ўжо прагучала на зьезьдзе партыі БНФ. Байкот, як мы ведаем за апошнія 10 гадоў у Беларусі, не спрацоўваў належным чынам. Калі пасьля 19-га сакавіка паводле афіцыйнай інфармацыі ЦВК пераможа кандыдат ад улады, ці будзеце Вы гатовыя працягваць выбары на вуліцах?"

(Мілінкевіч: ) "Я заўсёды выказваўся, што байкот непажаданы. Бо мы заклікалі сваіх актывістаў добра працаваць. Кажам, што мы верым у перамогу. Прычым і людзям неактыўным. Тых, якія пратэстуюць, але яшчэ не далучыліся да руху, таксама нельга пакрыўдзіць. Яны пачынаюць працаваць. І можна проста папсаваць настрой у грамадзтве. Зьнішчыць апошнюю веру. Таму байкот непажаданы, але магчымы".

(Карэспандэнт: ) "Спадар Мілінкевіч. Нягледзячы на супярэчлівыя лічбы сацыёлягаў, частка беларускага грамадзтва падтрымае на выбарах Аляксандра Лукашэнку. Калі б Вы хацелі гэтых людзей перацягнуць на свой бок, што б Вы ім казалі?"

(Мілінкевіч: ) "Я думаю, улада перадусім будзе гаварыць пра стабільнасьць, а мы пра перамены і разьвіцьцё. Таму што стабільнасьць, якую прапануе ўлада, - гэта стабільнасьць застою, стабільнасьць могілак. А мы кажам, што Беларусь павінна і можа разьвівацца".

(Карэспандэнт: ) "Але прыхільнікі Лукашэнкі, магчыма, баяцца нейкіх зьменаў, рэзкіх пераменаў. Іх такая стабільнасьць задавальняе..."

(Мілінкевіч: ) "Ведаеце, я праехаў па 12 гарадах, даволі вялікіх раённых цэнтрах, і адуў, што большасьць насельніцтва хоча пераменаў. Яны, безумоўна, ня хочуць рэвалюцыйных, але пераменаў у эканоміцы, сацыяльным жыцьці, пэрспэктывы для моладзі. Усе хочуць у гэтым удзельнічаць".

(Карэспандэнт: ) "А якое б у Вас было пасланьне прыхільнікам Зянона Пазьняка?"

(Мілінкевіч: ) "Я думаю, што дэмакратычныя сілы сапраўды маюць магчымасьць правесьці адну добрую кампанію. І калі мы аб''яднаемся, мы гэта зробім. А ісьці рознымі калёнамі ці ня ўдзельнічаць у кампаніі - ня варта, "
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG