Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белгазета”: “Ушчамленьне гаранту адбылося аднагалосна”


Агляд недзяржаўнай прэсы 19 сьнежня. Іна Студзінская, Менск

Панядзелкавая “Белгазета” значную частку сваёй плошчы прысьвячае дзьвюм асноўным тэмам: прызначаным на 19-га сакавіка прэзыдэнцкім выбарам і прыняцьцю ў першым чытаньні праекту закону аб барацьбе з карупцыяй, які двойчы адхілялі ў 2001 і 2004 годзе. “Дэпутаты даканалі гідру карупцыі”. І “Ушчамленьне гаранта адбылося аднагалосна”. Адзінае, што засмучае народных абраньнікаў, дык гэта тое, што яны “ушчамляюць” канстытуцыйныя правы кіраўніка дзяржавы, якому давядзецца на тры месяцы скараціць свае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы”. Другі артыкул называецца (працытую па-расейску) “Март в три хода поставил президент оппонентам”. З-за пераносу тэрміну выбараў усе апанэнты Лукашэнкі згубілі тры месяцы агітацыі, мяркуе “Белгазэта”.

Карэспандэнта "Витебского курьера" не дапусьцілі на 13-ю сэсію гарсавету, дзе заслухоўвалася справаздача аб выкананьні асноўных парамэтраў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця га гэты год і бюджэт на 2006 год. Старшыня Віцебскага гарсавету Генадзь Грыцкевіч сказаў журналісту літаральна наступнае: "Ды адпачніце вы ад гэтай сэсіі"

Бараньскай пярвічнай арганізацыі Незалежнага прафсаюзу мэталістаў адмовілі ў офісе, які яна 12 гадоў мела на мясцовым пардпрыемстве "Лёс", паведамляе “Витебский курьер”.

“Белорусы и рынок” дасьледуе Дэкрэт прэзыдэнта №18, які на нейкі час “разрадзіў” сытуацыю з гандлем нехарчовымі таварамі, якія ўтрымліваюць сьпірт. “Касмэтычная праблема” ня зьнятая, а толькі на нейкі час “прыглушаная. “Памылку ўраду выправілі на год” – так называецца артыкул у тыднёвіку. Газэта аналізуе таксама вынікі візыту ў Менск калінінградзкага губэрнатара Георгія Бооса, якому так і не ўдалося прасунуць праект па перапраўцы праз расейскі порт галоўнага экспартнага тавару Беларусі – калійных угнаеньняў. Калінінградзкі маршрут не вытрымлівае канкурэнцыі з Клайпэдзкім: затраты праз Калінінград атрымліваюцца на 6 даляраў за тону вышэй, чым праз Літву, што і канстатаваў беларускі бок.

Маладэчанская "Рэгіянальная газэта" піша, як горад рыхтуецца да навагодніх сьвятаў. У Маладэчне ўсталявалі 4 елкі, і кожную зь іх кругласутачна ахоўваць міліцыянты. Распавядае рэдактар “Рэгіянальнай газэты” Аляксандр Манцэвіч.

(Манцэвіч: ) "Ёсьць толькі адна просьба да гараджанаў: не зрывайце зь елак цацкі. На іх не разбагацееш. Летась камунальнікі ўпрыгожвалі елку двойчы: перад Калядамі і напярэдадні навагодняй ночы. Да Новага году проста цацкі не давіселі. Таму сёлета лясных прыгажунь будуць ахоўваць супрацоўнікі райаддзелу ўнутраных спраў".

Паведаміў галоўны рэдактар маладэчанскай “Рэгіянальнай газэты” Аляксандар Манцэвіч.
XS
SM
MD
LG