Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка пераабраны лідэрам партыі БНФ


Валер Каліноўскі, Менск На сёньняшнім зьезьдзе партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня Беларускі народны фронт лідэрам быў зноў абраны Вінцук Вячорка. З 117 дэлегатаў зьезду за яго прагаласавала 93, супраць – 18.

Вінцук Вячорка прапанаваў зьезду ў якасьці сваіх намесьнікаў Уладзімера Лабковіча, Аляксея Янукевіча, Юрыя Хадыку і Віктара Івашкевіча. З залі былі прапанаваныя кандыдатуры Сяргея Мальчыка і Алеся Міхалевіча. Адначасова абіраецца новы склад Сойму БНФ і рэвізійнай камісіі.

Большасьць дэлегатаў, якія выступілі ў спрэчках, заяўлялі, што праца кіраўніцтва партыі за апошнія два гады была здавальняючай у тых неспрыяльных умовах, якія існуюць у краіне. Дэлегаты казалі і пра недахопы, але настойвалі, што цяпер час захаваць зладжаную камандную працу кіраўніцтва партыі і апазыцыйнай кааліцыі.

У распаўсюджаным праекце ўхвалы зьезду гучыць заява пра “цьвёрды намер партыі працаваць разам зь іншымі апазыцыйнымі структурамі на перамогу адзінага дэмакратычнага кандыдата” ва ўмовах узмацненьня палітычных рэпрэсіяў, закрыцьця незалежных газэт і няўрадавых арганізацый.
XS
SM
MD
LG