Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік старшыні ПАРЭ сур''ёзна занепокаены сытуацыяй у Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Рашэньне аб датэрміновых выбарах камэнтуе для Радыё Свабода намесьнік старшыні ПАРЭ Тадэвуш Івіньскі.

(Івінські: ) “Я ацэньваю гэта крытычна, бо ўвогуле ўся сытуацыя ў Беларусі выклікае сур’ёзную занепакоенасьць, нават боязь, перадусім што тычыцца свабоды слова, але таксама і іншых клясычных дэмакратычных свабодаў. Дарэчы, якраз два дні таму палітычная камісія ПАРЭ аналізавала сытуацыю ў Беларусі. Я думаю, што гэта спроба з боку ўладаў прадухіліць кансалідацыю апазыцыі, якая здолела абраць адзінага кандыдата. У нармальных краінах такія рэчы не здараюцца. У дэмакратычных грамадзтвах можа не дакладная, але прыкладная дата выбараў вядомая задоўга да таго, як яны адбудуцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG