Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі ліквідатар абвясьціў галадоўку


Казімер Яноўскі, Калінкавічы Сёньня ў Калінкавіцкім раённым судзе чарнобыльскі ліквідатар, інвалід другой групы Васіль Сіліверст абвясьціў галадоўку.

У судзе Васіль Сіліверст дамагаўся прызнаньня прычыннай сувязі сваіх захворваньняў ды інваліднасьці з удзелам у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Ён вымушаны быў пісаць заявы ў суд. Ранейшыя звароты ў міністэрства аховы здароўя, рэспубліканскі міжведамасны экспэртны савет, іншыя інстанцыі станоўчых вынікаў ня мелі.

Аднак і суд пакінуў чарговую заяву Сіліверста без разгляду. Гаворыць Васіль Сіліверст:

(Сіліверст: ) “У сувязі з тым, што мая справа ў Калінкавіцкім судзе разглядаецца ўжо чатыры месяцы і ніякіх зрухаў няма, я вымушаны быў у судзе абвясьціць галадоўку. Судзьдзя Сарнаўская мне адказала – добра!”

Судзьдзя Сьвятлана Сарнаўская, якая разглядала заяву, паведаміла, што абскарджваць адмову экспэртнага савету зьвязаць інваліднасьць з удзелам у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі Сіліверсту неабходна ў раённым судзе Менску – там дзе знаходзіцца рэспубліканскі міжведамасны экспэртны савет.

Сёлета ўвесну Васіль Сіліверст ужо трымаў галадоўку 25 дзён. Першы намесьнік міністра аховы здароўя Віктар Калбанаў пісьмова паведаміў яму, што паўторны разгляд ягонай мэдычнай справы рэспубліканскім экспэртным саветам адбудзецца пасьля дадатковага дасьледаваньня шчытападобнай залозы ды іншых хворых органаў. Чарнобылец спыніў галадоўку пасьля таго, як яго накіравалі ў санаторый.

Тры тыдні таму спадар Сіліверст патрапіў у Калінкавічах на прыём да віцэ-прэм’ера Уладзімера Сямашкі. Ён прасіў нават накіраваць яго ў Кіеў да незалежных экспэртаў. Аднак і пасьля звароту да віцэ-прэм’ера спадар Сіліверст атрымаў адказ зь міністэрства аховы здароўя, што ягоная інваліднасьць не зьвязана з вайсковаю службай і працай у Чарнобылі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG